29 красавiка 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Берасця паляцяць чартары ў Анталлю

7
З Берасця паляцяць чартары ў Анталлю

Ужо ў траўні.

Берасцейцы, вызваляйце антрэсолі ад валізак: з 13 траўня з Берасця паляцяць чартары ў Анталлю. Плануецца, што рэйсы будуць раз на дзесяць дзён - да кастрычніка. Самалёт - Boeing 737-800 умяшчальнасцю 189 чалавек. Пра гэта паведаміў БелТА начальнік Берасцейскай філіі ДП «Белаэранавігацыя» Аляксандр Дакучыц.

Наогул, берасцейскі аэрапорт сёлета актыўна вяртаецца да жыцця. Чартары адтуль не ляталі з 2022 года, а рэгулярныя пасажырскія рэйсы аэрапорт апошні раз прымаў у 2019-м. А з 3 красавіка «Белавія» ажно пасля 14-гадовага перапынку адновіць авіязлучвэнні паміж Берасцем і Масквой: Embraer-175 лятацьме па серадах і суботах.

Берасцейскі аэрапорт размешчаны ў 15 кіламетрах ад цэнтра горада - паміж вёскай Шэбрынам і магістраллю М1. У свой час адсюль лятаў рэйсавы самалёт у Калінінград. Акрамя таго, аэрапорт актыўна выкарыстоўвалі для чартарных палётаў як з турыстамі, так і мясцовымі спартовымі камандамі. Сем гадоў таму менавіта тут прызямліўся джэт Hawker 800XP з Дыега Марадонам на борце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках