29 красавiка 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo выпусціла апошні аўтамабіль з дызельным рухавіком

17
Volvo выпусціла апошні аўтамабіль з дызельным рухавіком

Для музея.

Швэдскі аўтавытворца Volvo закончыў выпуск дызельных машынаў шыкоўным XC90, але гэтая машына не для кліента кампаніі. Падрабязнасці прыводзіць партал Motor1.com.

Апошні серыйны «дызель» сышоў з канвеера ў Торсландзе ў аўторак, 26 сакавіка 2024 года. Яму падрыхтаваны лёс стаць напамінам пра вар'яцкую эпоху спальванага паліва – пазадарожнік стане экспанатам музея ў Гётэбаргу.

Планы згортвання вытворчасці аўтамабіляў з ДВС Volvo агучыў яшчэ ў 2017 годзе. У лютым 2024-га з бельгійскага завода ў Гленце сышоў апошні дызельны ўніверсал Volvo V60, а да 2030-га кампанія хоча цалкам адмовіцца ад матораў на выкапнёвым паліве.

Што цікава, шэраг еўрапейскіх аўтавытворцаў скарэктаваў планы адмовы ад ДВС, разам з тым ЕЗ пастанавіў не ўводзіць экалагічныя нормы «Еўра-7», якія максімальна абмяжоўвалі б шкодныя выкіды.

У пачатку XXI стагоддзя сучасныя на той момант турбадызелі займалі 50% рынку, а ў 2023-м – усяго блізу 14%. Гэтаму ў тым ліку спрыяў «Дызельгейт» – афёра канцэрна VAG, раскрытая ў 2015 годзе.

Тады высветлілася, што больш за 11 млн дызельных аўто былі абсталяваныя адмысловым праграмным забеспячэннем, якое падчас тэстаў прыніжала шкодныя выкіды.

З таго моманту дзель машынаў з рухавікамі на цяжкім паліве няўхільна змяншалася.

Разам з тым Эрык Севярынсан, кіраўнік Volvo Car у новых прадуктах і аперацыйнай стратэгіі, запэўніў Bloomberg, што ў маркі ёсць мноства выдатных прапановаў для пакупнікоў і без дызельных рухавікоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках