Лядовы палац у Светлагорску зачынілі праз два месяцы пасля адкрыцця
7- 28.03.2024, 21:30
- 12,082
Новы палац ужо мае патрэбу ў мадэрнізацыі.
У Светлагорску 26 сакавіка на тыдзень (да 2 красавіка) зачынілі новы Лядовы палац, піша sv_biznes.by.
Прычынай закрыцця называецца «неабходнасць мадэрнізацыі падлогавага пакрыцця».
Лядовы палац у Светлагорску ўрачыста адчынілі 31 студзеня. Гэта 45-ы Лядовы палац у Беларусі. На ягонае адкрыццё прыязджаў намеснік міністра спорту Аляксандр Дараховіч.