30 красавiка 2024, aўторак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі яек можна з'есці на Вялікдзень?

5
Колькі яек можна з'есці на Вялікдзень?

Адказ літоўскага прафесара.

Як правільна іх прыгатаваць – якім павінен быць жаўток, а якім бялок? Як захоўваць велікодныя яйкі, каб яны былі бяспечныя? Што рабіць, каб не пераесці ў святы? На гэтыя пытанні Delfi адказаў прафесар медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта Рымантас Стукас.

Прафесар Стукас сказаў, што ў наш час яйкі рэабілітаваныя, таму калі чалавек правільна харчуецца, калі ён здаровы, калі ў яго няма хваробаў, выкліканых няправільным харчаваннем, то адно яйка на дзень шкоды не прынясе.

Ён дадаў, што чалавек, які правільна харчуецца, можа з'есці да 9 яек за тыдзень. «Часам мужчына, з'еўшы адно яйка, не наядаецца. Таму за раз можна з'есці 2–3 яйкі. Але больш за 9 на тыдзень есці не варта».

А вось людзям, у якіх падвышаны ўзровень халестэрыну, ёсць залішняя вага, у якіх ёсць хваробы, выкліканыя няправільным сілкаваннем, яйкі трэба ёсць радзей.

Стукас нагадаў і рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: самая карысная частка яйка – гэта бялок.

«У яйку ўтрымліваюцца ўсе неабходныя для нас рэчывы», – сказаў прафесар.

Паводле словаў прафесара, яйка трэба варыць так, каб бялок цалкам зварыўся, а жаўток заставаўся вадкім.

Вядома, ёсць стравы, у якіх выкарыстоўваюць звараныя ўкрутую яйкі. У такім разе важна не пераварыць яйкі. Калі варыць яйка 15 хвілінаў і больш, ягоная пажыўная каштоўнасць зменшыцца.

Фарбаваныя яйкі нельга ўвесь дзень трымаць на стале. Прафесар сказаў, што пры пакаёвай тэмпературы на стале яйкі нельга трымаць больш за 2-3 гадзіны, потым іх трэба прыбраць у лядоўню. Калі яйкі лопнулі, то ў лядоўні іх можна трымаць не даўжэй за два-тры дні.

Прафесар сказаў, што нядобра часта мяняць тэмпературу захоўвання яек – то даставаць з лядоўні, то ставіць іх назад.

«Кладзіце на стол столькі яек, колькі плануеце з'есці за раз, астатнія не даставайце з лядоўні».

Каб не пераядаць, прафесар рэкамендуе захоўваць памяркоўнасць.

«Яйкі часта ядуць з маянэзам, іх дадаюць у салаты, у якіх таксама ёсць маянэз. Яйкі ядуць з селядцом, а ён тлусты. Таму важная ўмеранасць, трэба атрымліваць асалоду ад ежы. Калі ў страўнік адначасова патрапіць шмат жытняй ежы, да чаго арганізм не прывучаны, ферменты могуць з гэтым не справіцца, могуць развіцца праблемы са здароўем. Таму важна харчавацца памяркоўна.

Кожны дзень трэба выконваць прынцып здаровага харчавання», – сказаў прафесар Стукас.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках