Першы ў Беларусі беспілотны трактар распрацавалі без праграмнага забеспячэння
26- 10.04.2024, 19:03
- 5,690
Яго перадалі берасцейскім студэнтам, каб яны распрацавалі для яго ПЗ.
Першы ў Беларусі беспілотны трактар перадалі для навуковых даследаванняў у Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
«Інавацыйная распрацоўка Менскага трактарнага завода перададзена для правядзення навуковых даследаванняў, што будзе садзейнічаць павышэнню якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў для АПК у рамках рэалізацыі канцэпцыі «Індустрыя 4.0», - гаворыцца ў паведамленні Мінадукацыі.
У ведамстве выказалі здагадку, што распрацоўка праграмнага забеспячэння для распазнання рухомых і нерухомых аб'ектаў пры выкананні сельскагаспадарчых работ стане адной з першых практычных задач, якая будзе вырашаная ў Цэнтры кампетэнцый «Прамысловая робататэхніка і лічбавы інжынірынг».