30 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асноўныя донары ствалавых клетак для беларусаў – еўрапейцы

1
Асноўныя донары ствалавых клетак для беларусаў – еўрапейцы

Як дастаўляюць донарскі матэрыял у Беларусь.

Менскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі праводзіць блізу 300 перасадак ствалавых клетак дзецям і дарослым кожны год. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара ў гематалогіі МНПЦ Анатоль Вус, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Паводле ягоных словаў, ідэальна, калі донар – гэта крэўны блізкі сваяк пацыента, напрыклад брат ці сястра. Калі такіх донараў не знаходзіцца, то лекары цэнтра шукаюць прыдатны варыянт у рэспубліканскім рэгістры донараў ствалавых клетак або за мяжой.

«Вялікая частка нашых донараў – жыхары еўрапейскіх краінаў (Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Аўстрыі), а таксама заходняй часткі Расеі, бо яны блізкія нам фенатыпам. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з міжнародным рэгістрам донараў касцявога мозгу і ствалавых клетак», – растлумачыў Вус.

Ён таксама патлумачыў, як у Беларусь дастаўляюць донарскі матэрыял з Еўропы. Кур'ер выязджае за мяжу, забірае там клеткі і потым на самалёце вылятае ў Вільню, дзе яго сустракаюць.

«Кур'ер выязджае – як правіла, гэта наш лекар – з поўным пакетам дакументам (з візай Міністэрства аховы здароўя). Прыбывае на месца, забірае трансплантат і – самалётам да Вільні. Там мы яго сустракаем. На межах заўсёды без маруджання. Кур'еру трансплантанта заўсёды зялёнае святло! Усе разумеюць – стаўкай жыццё чалавека», – расказаў ён.

Паводле звестак Вуса, у Беларусі цяпер ёсць прыкладна сто тысячаў донараў ствалавых клетак. Усе яны ўнесеныя ў нацыянальны рэгістр. Для многіх пацыентаў з анкалагічнымі і гематалагічныя захворваннямі перасадка гэтых клетак – адзіны шанец выратаваць жыццё.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках