СМІ: У траўні могуць закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы Беларусі і Літвы
23- 17.04.2024, 8:24
- 12,308
Падрабязнасці.
Пункт пропуску "Салечнікі", з беларускага боку "Беняконі" на мяжы Літвы і Беларусі могуць закрыць у пачатку траўня. Пра гэта піша "Коммерсант" са спасылкай на дырэктара ў міжнародных транспартных аперацыях FM Logistic у Расеі Яраслава Белавусава.
Спецыяліст удакладняе, што зараз тэрмін чакання для грузавікоў у чарзе на мяжы з Літвой на памежных пераходах "Каменны Лог"/"Меднікі" і "Беняконі"/"Салечнікі" на ўезд у Беларусь складае 5-6 дзён. Выезд - блізу 20 дзён.
У чарзе на пункце пропуску беларуска-польскай мяжы "Казловічы"/"Кукурыкі" на ўезд у Беларусь фуры стаяць 14-17 дзён, на выезд - 1-2 дні.
З-за такіх затрымак на мяжы з ЕЗ стаўкі фрахту ў міжнародных аўтаперавозках выраслі ўдвая, паведамляе кіраўнік кірунку міжнародных аўтаперавозак Noytech Supply Chain Solutions Іван Захарчанка.
У жніўні 2023 года літоўцы закрылі пункты пропуску "Шумск", з беларускага боку "Лоша" і "Цвярач" з беларускага боку "Відзы".
У сакавіку былі зачыненыя «Райгарад», з беларускага боку «Прывалка» і «Лаварышкі», з беларускага боку «Катлоўка».
Такім чынам на беларуска-літоўскай мяжы застанецца адзін пункт пропуску: "Меднікі", з беларускага боку "Каменны Лог".
На латвійскай мяжы дзейнічае адзін пункт пропуску, з польскага адзін пункт для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў і адзін пункт пропуску для грузавога транспарту.