Жыхар Барысава патануў у лужыне
13- 17.04.2024, 10:37
- 9,136
Яго знайшлі на адной з вуліц горада.
Жыхар Барысава ўпаў у лужыну і захлынуўся ў ёй. Як паведамілі ў прэс-службе выратавання на вадзе, інфармацыя аб выяўленні цела мужчыны на адной з вуліц горада паступіла ў міліцыю. Ён ляжаў тварам у лужыне і не падаваў прыкмет жыцця.
Паводле звестак асацыяцыі выратавання на вадзе, загінулым быў 56-гадовы мужчына. Як устанавіла экспэртыза, ён памёр у выніку ўтаплення. Было ўстаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, упаў у лужыну і захлынуўся ў ёй.