«Сталы, крэслы, абразы»: з менскай кватэры на двор выкінулі ўсе рэчы
10- 17.04.2024, 11:44
- 11,094
Відавочцы апублікавалі відэа.
Сённяшняя раніца ў адным з раёнаў Менска пачалася не з кавы: мэбля, абразы і іншыя асабістыя рэчы былі выкінутыя з кватэры на двор, заўважыў тэлеграм-канал "Хартыя-97%".
Некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні.
Відэа інцыдэнту з'явілася ў сацыяльных сетках. Пра падрабязнасці не паведамляецца.