Даляр вырас і абнавіў максімум за паўгода на таргах у Менску
5- 17.04.2024, 22:45
- 11,714
Расейскі рубель аслабеў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 красавіка даляр падаражэў.
Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,17% — 3,2809 рубля.
Курс еўра стаіць на месцы - 3,49 рубля.
Расейскі рубель патаннеў на 0,22% - да 3,4771 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,49% - да 4,523 рубля за 10 юаняў.
Як адзначаюць banki24.by, паводле вынікаў сённяшніх таргоў, даляр абнавіў максімум за паўгода. Расейскі рубель жа апусціўся на чатырохмесячны мінімум.