2 траўня 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзем будаваць паром»

1
«Будзем будаваць паром»

Жыхары Хойнікаў актыўна змагаюцца з камунальнікамі.

Пасля першага сапраўднага вясновага дажджу жыхары некалькіх шматкватэрных дамоў у Хойніках не змаглі выйсці ў двары, не прамачыўшы ногі, паведамляе «Флагшток».

17 красавіка ў мясцовым чаце «дыялогу з уладай» гараджанка апублікавала фота з тлумачэннем:

«Вось так выглядае дарожнае пакрыццё па вул. Калесніка 17А. Каб выйсці з пад'езда пасля дажджу, відаць, будзем будаваць паром. Неаднаразова пісалі і тэлефанавалі з просьбай зрабіць дарогу, але выніку зусім няма. Некалькі разоў праводзілася грэйдаванне, але стала яшчэ горш. Пераканаўча просім прыняць меры і зрабіць якасны рамонт дарожнага пакрыцця».

Неўзабаве з'явілася паведамленне ад жыхаркі суседняга дома:

«Прайшоў першы дожджык пасля «працы» грэйдэра. Цяпер каля дома Калесніка 11А ўтварылася не тое што лужына, а цэлае возера даўжынёю на ўвесь дом. Усё б нічога, але гэтая дарога вядзе ў садок № 4. У двары яшчэ і адсутнічае асвятленне ўвечары».

І следам - аналагічнае паведамленне ад яшчэ адной суседкі:

«Калесніка 15А - тая ж праблема. Няма асвятлення ад слова зусім. Ну і вядома ж праезная частка дваровай тэрыторыі — як і на Калесніка 17А».

Адказ чыноўнікаў на скаргі мясцовых жыхароў не здзівіў. Са спасылкай на КЖУП «Хойніцкі камунальнік» адмін чата паведаміў, што па ўсіх заяўленых адрасах «рамонт дваровай тэрыторыі не ўвайшоў у план бягучага рамонту на 2024 год - пры выдачы дадатковага фінансавання будзе разгледжанае пытанне рамонту праезнай часткі дваровай тэрыторыі».

Пытанне карыстальніка чату «Што рабіць дзецям, якія ідуць у садок? Можа хоць гэтую яму засыпаць можна? застаўся без адказу - відаць, яго палічылі рытарычным. А наконт адсутнасці асвятлення гараджанам сказалі звяртацца ў дыспетчарскую службу 115.

Крыху раней узнікала яшчэ адно пытанне, якое датычылася добраўпарадкавання:

«Ці нельга зрабіць ходнік ад «Мілкавіты» да хлебазавода па левым баку? Па-першае, там ніводнага ліхтара няма, а па-другое, даводзіцца ў цемры ісці па праезнай частцы».

Адказ быў стандартным: «Выкананне работ для абсталявання ходніка ўключыць у план на 2024 год не магчыма з-за адсутнасці крыніц фінансавання».

Дарэчы, на аналагічную праблему з ямамі на дарогах скардзіліся і ў Рэчыцы - там таксама пасля дажджу ўтварыліся вялізныя лужыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках