«Кралі за год амаль $10 мільёнаў»
11- 19.04.2024, 17:45
- 24,044
Пра "паспяховае" супрацоўніцтва беларускай малочнай прамысловасці з РФ.
Адзін з лідэраў малочнай вытворчасці Беларусі "Бабушкина крынка" скончыў 2023 год са стратай 19,8 млн. рублёў. А 2022 прадпрыемства скончыла з такім жа прыбыткам, заўважыў чытач сайта Charter97.org Ігар.
Былы Магілёўскі малочны камбінат да канца нулявых змог паглынуць большую частку малочнай галіны Магілёўшчыны, перапрацоўваючы да 3 тысяч тон малака за дзень. Кампанія вырабляла амаль 300 тыпаў прадукцыі, якую прадавала ў больш як 20 краін.
У 2019 годзе квітнеючую кампанію ўзначаліў “дасведчаны гаспадарнік” (у сумяшчальніцтве былы рэкецір) Генадзь Скітаў. Ён арганізаваў схему, паводле якой прадукцыя прадавалася пасярэдніку заніжаным коштам, а ў РФ прадавалася з суперпрыбыткам. Выкрадалася за год амаль $10 млн.
Прыкрывалі гэтую “прыгажосць” супрацоўнікі адміністрацыі Лукашэнкі і ГУБАЗІКу. Але тут дыктатар “мудра” надумаў падтрымаць пуцінскую агрэсію супраць Украіны, і самыя прыбытковыя рынкі краін Захаду адпалі.
Вынік бачым. І для дырэктара, якога пасадзілі, і для кампаніі.