YouTube Music дазволіла загружаць песні на кампутар
6- 2.04.2024, 21:56
- 5,932
Але ёсць нюанс.
Такую магчымасць атрымалі карыстальнікі з платнай падпіскай на YouTube Music.
YouTube Music цяпер дазваляе спампоўваць песні на кампутар. Сэрвіс падтрымлівае афлайн-загрузку.
Карыстальнікі з платнай падпіскай убачаць на YouTube Music віншавальнае паведамленне з тэкстам «Навінка! Загрузіце музыку для праслухоўвання ў рэжыме афлайн» каля ўкладкі «Бібліятэка».
Для таго каб захаваць музыку для выкарыстання ў аўтаномным рэжыме, неабходна перайсці на старонку альбома ці сінгла, знайсці кнопку загрузкі, размешчаную паміж опцыямі «Захаваць у бібліятэцы» і дадатковым меню з трыма кропкамі і націснуць на яе.