6 траўня 2024, панядзелак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака дронаў на РФ: пад Смаленскам гарыць НПЗ

10
Атака дронаў на РФ: пад Смаленскам гарыць НПЗ

Пад удар трапіў таксама новаліпецкі металургічны камбінат.

Уначы 24 красавіка Смаленскую і Ліпецкую вобласці Расеі атакавалі беспілотнікі. Пад ударам апынуліся паліўна-энэргетычныя аб'екты, прамысловая інфраструктура, нафтабаза і Новаліпецкі металургічны камбінат (НЛМК), піша obozrevatel.com.

Аб нападзепаведаміў у Telegram губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін. Паводле ягоных слоў, з паветранымі цэлямі на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёнаў змагаліся СПА УС Расеі.

Анохін пацвердзіў, што ўзгаранні адбыліся на паліва-энэргетычных аб'ектах у двух раёнах Смаленскай вобласці пасля атакі БПЛА.

Жыхары Смаленскай вобласці паведамілі ў сацсетках, што ў выніку ўдару “дронаў УСУ” была пашкоджаная нафтабаза каля вёскі Раздарава (блізу 20 км ад Смаленска). У выніку атакі БПЛА адбыўся выбух, на аб'екце пачаўся моцны пажар.

Расейскія СМІ, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведамілі, што першы выбух там раздаўся а 3:15 уночы. Прыблізна праз 15 хвілін раздаўся яшчэ адзін, пасля чаго ў раёне прамысловага аб'екта з'явілася зарыва і дым. Ужо каля чатырох раніцы было чуваць яшчэ некалькі гучных выбухаў.

У Ліпецкай вобласці, паводле слоў губернатара Ігара Артамонава, быў уведзены рэжым "Пагрозы атакі БПЛА". Ён адзначыў, што мэтай дронаў там стала "інфраструктура ў прамысловай зоне Ліпецка".

“Аб'ект быў адзінкавы, пагрозы нападу жылому масіву не было. Была прынятая пастанова не ўключаць сістэмы абвесткі ў горадзе і правесці эвакуацыю толькі на тэрыторыі падзення БПЛА”, - адзначыў чыноўнік.

Як паведамілі ў сацсетках жыхары Ліпецка, БПЛА атакавалі Новаліпецкі металургічны камбінат (НЛМК). Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма. Гэты аб'ект ужо быў пад ударам дронаў у лютым.

Варонежская вобласць

У Варонежы таксама гэтай ноччу пабывала “бавоўна”. Там раздаліся выбухі. Як паведаміў, губернатар Аляксандр Гусеў, расейскія сілы СПА нібыта збілі 4 беспілотнікі.

“На тэрыторыі аднаго з СНТ адбылося ўзгаранне прыватнага домабудавання. На месцы працуюць аператыўныя службы. Пажар лакалізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Рэжым небяспекі атакі БПЛА ў рэгіёне захоўваецца”, - адзначыў чыноўнік.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках