4 траўня 2024, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскіх прафсаюзнікаў адправяць адпачываць у расейскі рэгіён з самымі дзіравымі дарогамі

4
Лукашэнкаўскіх прафсаюзнікаў адправяць адпачываць у расейскі рэгіён з самымі дзіравымі дарогамі

Дзіўны выбар.

На міжнароднай выставе турыстычных паслуг у Менску лукашэнкаўскія прафсаюзнікі дамовіліся з прадстаўнікамі з расейскай Удмуртыі, што сваіх работнікаў яны адправяць на азнаямленчыя туры ў гэтую рэспубліку. Выбар турыстычнага рэгіёна дзівіць.

Удмуртыя знакамітая вялікай колькасцю прадпрыемстваў ВПК, па якіх Украіна ўжо наносіць удары. Магчыма, лукашысты хочуць арганізаваць для беларусаў экстрым-туры, піша чытач сайта Charter97.org:

- Вось так выглядае адна з асноўных славутасцяў сталіцы рэгіёну, галоўны корпус Іжэўскага зброевага завода.

Турфірма «МагілёўВізітТур» выказала гатоўнасць найбліжэйшым часам арганізаваць аўтобусныя туры беларусаў ва Удмуртыю. Прапанова на аматара, бо паміж сталіцамі рэспублік амаль 2000 кіламетраў. А Удмуртыя славіцца ў РФ асабліва дрэннымі дарогамі.

Нядаўна трэвэл-блогер Антон Кухта напісаў, што такіх дзіравых дарог ён не сустракаў нідзе, нават у пасляваенным Іраку. Ехаў з хуткасцю 20 км/г з Елабугі ў Іжэўск «як па старой пральнай дошцы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках