4 траўня 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Намесніка Шайгу падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

26
СМІ: Намесніка Шайгу падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Хабар - толькі публічная частка абвінавачання.

Дзве не звязаныя адна з адной крыніцы расейскага выдання “Важные истории”, блізкія да ФСБ, расказалі, што сапраўдная прычына арышту намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова — дзяржаўная здрада.

“Хабар - гэта для публікі. Пакуль казаць публічна аб дзяржаўнай здрадзе не хочуць - скандал вялікі: усё ж намеснік міністра абароны”, - кажа адна з крыніц.

“За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў. Пра гэта там [у Крамлі] даўно ўсё ведалі. Пуцін даў каманду пасля таго, як удалося пераканаць, што гаворка ідзе менавіта пра дзяржаўную здраду”, - кажа іншая крыніца.

Са слоў суразмоўцаў СМІ, ДВКР займаецца аператыўным суправаджэннем і бягучай справай супраць Іванова. “Цяпер разглядаюць, што з ім рабіць: альбо будуць саджаць за хабар і “дабіваць” на зоне, альбо перакваліфікаваць абвінавачанне на дзяржаўную зраду”, – кажа крыніца, блізкая да ФСБ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках