4 траўня 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паслізнуўся, упаў - адсудзіў 5000 рублёў»

5
«Паслізнуўся, упаў - адсудзіў 5000 рублёў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жыхар Магілёва нечакана дабіўся кампенсацыі ад камунальнікаў.

Мужчына раніцай ішоў на працу, але ўпаў на слізкай дарозе, атрымаў траўму і тры месяцы правёў на лістку непрацаздольнасці. Пацярпелы надумаў падаць пазоў на камунальнае прадпрыемства, якое павіннае было апрацоўваць гэты адцінак дарогі.

Справу разгледзеў Магілёўскі абласны суд.

Выпадак адбыўся яшчэ год таму - 2 сакавіка 2023-га. Пасля працяглага лячэння пазоўнік прасіў суд спагнаць на яго карысць кампенсацыю маральнай шкоды сумай 30 000 рублёў. Аднак прадстаўнік адказчыка - Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага дарожна-маставога прадпрыемства - не прызнаў патрабаванні абгрунтаванымі.

Тым не менш, пастанова была прынятая на карысць траўмаванага жыхара Магілёва. Так, суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва пастанавіў: прадпрыемства павінна выплаціць мужчыну 5 000 рублёў, а таксама кампенсаваць дзяржаўную мыту.

З пастановай суда прадстаўнікі адказчыка не пагадзіліся і падалі апеляцыйную скаргу. Аднак Магілёўскі абласны суд пакінуў пастанову без змен, яна набыла законную моц.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках