4 траўня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Шайгу чакае адстаўка

25
Forbes: Шайгу чакае адстаўка

Чэкісты нанеслі ўдар па міністру абароны РФ.

Кіраўнік расейскага Мінабароны Сяргей Шайгу можа пазбавіцца пасады ў новым урадзе, які будзе сфармаваны пасля афіцыйнай інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на пяты прэзідэнцкі тэрмін. Пра гэта паведамляе Forbes са спасылкай на крыніцу, блізкую да расейскага вайсковага ведамства.

Са слоў суразмоўцы выдання, з будучай зменай кіраўніцтва Мінабароны звязаны арышт намесніка міністра Цімура Іванова - даўняга паплечніка Шайгу, які яшчэ ў пачатку 2010-х працаваў разам з ім ва ўрадзе Маскоўскай вобласці.

Арышт Іванова, якому ставіцца ў віну атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме, - гэта пачатак “чысткі набліжаных” да Шайгу ў Мінабароны, мяркуе крыніца Forbes. Іваноў, які курыраваў у Мінабароны ўсе буйныя будоўлі, а таксама гіганцкія бюджэты на забеспячэнне войскаў, можа адправіцца ў калонію на 15 гадоў. Са слоў крыніцы Forbes, да Іванова "назапасіліся пытанні" і за ім лічыліся шмат якія хібы.

Іваноў - гэта адзін з самых блізкіх людзей да Шайгу, і ягоны арышт напярэдадні прызначэння новага ўрада кажа аб тым, што шанцы цяперашняга міністра ўседзець у сваім крэсле рэзка зніжаюцца, згодны палітолаг Абас Галямаў.

"Ва ўсякім выпадку (сакратар Савета бяспекі Мікалай) Патрушаў палічыў магчымым нанесці па ім ўдар", – паказвае Галямаў. Чэкісты ніколі не любілі Шайгу, нагадвае ён: “Па-першае, спецслужбы заўсёды асцерагаюцца вайскоўцаў і ўвесь час шукаюць у іх асяроддзі змовы, а тыя адказваюць ім узаемнай нелюбоўю. Але апроч інстытуцыйных прычын, тут ёсць і асабістая гісторыя. Шайгу заўсёды трымаўся ў стасунках з ФСБ незалежна, лічачы сябе асабіста пуцінскай наменклатурай, а канторы такія рэчы, натуральна, не падабаюцца”.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках