4 траўня 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Змены закрануць кожнага беларуса»

31
«Змены закрануць кожнага беларуса»

Самазанятая расказала, як пастанова Мінпрацы зменіць сітуацыю ў Беларусі.

Мінпрацы і сацабароны абнавіла пералік беларусаў, якія з 1 кастрычніка будуць падлягаць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню. У выніку частка рамеснікаў, самазанятых і ўладальнікаў аграсядзіб будуць абавязаныя плаціць ажно 29% ад даходу, які яны сабе ўстановяць (а паводле закона гэта не менш за 626 рублёў), у Фонд сацабароны насельніцтва (ФСАН).

Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да самазанятай жыхаркі Гародні Юліі:

- Мая гісторыя вельмі простая: пасля таго, як дзіцяці ў 2021-м годзе споўнілася тры гады, а я выйшла з дэкрэта, паўстала рубам пытанне працаўладкавання. На ранейшае месца працы я выходзіць не захацела, як і трапляць у «дармаедскую базу». Тады наважыла стаць самазанятай - рэпетытаркай польскай мовы.

Пачала з таго, што пайшла ў падатковую раёну і аформіла самазанятасць. З таго часу я павінна была штомесяц плаціць адзіны падатак — 1 базавую (на той момант 29 рублёў). Гэта было дастаткова зручна. Я адразу знайшла 10 вучняў. Так паціху і працавала да 2023-га года, калі падаткавікі пастанавілі ўвесці падатак на прафесійны прыбытак.

Яны раптам захацелі 10% ад заробленай мною сумы! Як жа я тады абурылася. Вельмі не хацелася адрываць ад сваёй сям'і, дзіцяці, гэтыя грошы. У выніку я працягнула дзейнасць, але ўжо «падпольна».

Цяпер жа яны хочуць, каб некаторыя самазанятыя плацілі ўжо 29% ад даходу ў ФСАН. Ад імя ўсіх самазанятых хачу спытаць, а што нам дае гэты так званы «фонд»?

Упэўненая, што пасля 1 кастрычніка яшчэ больш беларусаў сыдуць «у цень». Ці будуць адкрываць на 1 месяц у годзе, напрыклад, рэпетытары на перыяд здачы іспытаў, а ў астатні час займацца тым жа, але рабіць гэта нелегальна.

Некалькі дзён таму яшчэ прачытала на «Хартыі-97» пра новы закон аб прадпрымальніках. Ні да чаго добрага гэта яго не прывядзе.

У суседніх краінах малы бізнэс усяляк падтрымліваецца, а ў нас Лукашэнка проста ненавідзіць свабодных, думаючых людзей, прадпрымальнікаў.

Дадам, што гэтыя змены закрануць не толькі ІП і самазанятых, а кожнага беларуса. Бо пагоршыцца якасць паслуг і тавараў, калі людзі пачнуць згортваць бізнэс, дзейнасць.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках