4 траўня 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Талачыне адкрылі памятную дошку ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны

1
У Талачыне адкрылі памятную дошку ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны
Лявон Баразна

Лявон Баразна змагаўся з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Няміга.

У Талачыне, на хаце, у якой з 1936-га да 1945-га года жыў знакаміты беларускі мастак Лявон Баразна, з’явілася памятая дошка.

Пра адкрыцьцё памятнай дошкі ў гонар мастака паведаміў у сваім Facebook Сяргей Плыткевіч, заўважыла «Радыё Свабода».

Зьяўленьне памятнай дошкі стала магчымам дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы Зьмітра Іўчанкі.

«А ён зацікавіўся земляком пасьля выставы Лявона Баразны, да арганізацыі якой спрычыніўся мастак Мікола Купава…», — напісаў Плыткевіч.

Мэмарыяльная выстава, у якой прадстаўлены, у тым ліку, працы Лявона Баразны ранейшага пэрыяду, зараз праходзіць у Талачынскім краязнаўчым музэі.

Лявон Баразна — мастак, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў. Па прафэсіі мастак і мастацтвазнаўца. Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам, і па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму і «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» стала надзвычай важкім даробкам у Скарыніяну.

Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Няміга. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у галоўнай савецкай газэце «Правда».

Забіты ў 1972 годзе ў цэнтры Менску ўдарам нажа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках