4 траўня 2024, Субота, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Адпраўка ўзбраення ва Украіну пачнецца ў наступныя некалькі гадзінаў

12
Байдэн: Адпраўка ўзбраення ва Украіну пачнецца ў наступныя некалькі гадзінаў
ДЖО БАЙДЭН

Раней прэзідэнт ЗША падпісаў закон аб дапамозе Кіеву.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ваенная дапамога Украіне, закон аб якой ён падпісаў 24 красавіка, пачне накіроўвацца літаральна ў наступныя некалькі гадзінаў.

«Я перакананы ў тым, што адпраўкі павінны пачацца неадкладна, літаральна ў наступныя некалькі гадзінаў мы пачнем пасылаць абсталяванне ва Украіну: для сістэмаў СПА, артылерыі, сістэмаў залпавага агню і браняваныя транспартныя сродкі», – сказаў Байдэн 24 красавіка падчас звароту да амерыканскага народу пасля падпісанне закона аб дапамозе.

Пасля падпісання Байдэнам закона аб дапамозе Украіне Пентагон абвясціў пра вылучэнне пакета ўзбраення памерам мільярд даляраў. Сярод абвешчанага ўзбраення:

ракеты RIM-7 і AIM-9M для СПА;

ракеты для ПЗРК Stinger;

дадатковыя боепрыпасы для рэактыўных сістэмаў залпавага агню HIMARS (чакаецца, што сярод іх будуць ракеты ATACMS);

155-мм і 105-мм артылерыйскія снарады;

БМП Bradley і шматмэтавыя аўтамабілі (HMMWV).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках