6 траўня 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адна з еўрапейскіх краін пагадзілася падзяліцца ракетамі для Patriot з Украінай

2
Адна з еўрапейскіх краін пагадзілася падзяліцца ракетамі для Patriot з Украінай

У той самы час саму батарэю СПА перадаваць адмовіліся.

Гішпанія пагадзілася перадаць Украіне ракеты для сістэм Patriot на фоне ціску з боку NATO і ЕЗ, якія патрабуюць ад еўрапейскіх краін перадаць некаторыя батарэі СПА Кіеву.

Як піша El Pais са спасылкай на ўрадавыя крыніцы, пастанову прынялі пасля адмовы Міністэрства абароны Гішпаніі перадаць Украіне батарэю, размешчаную з 2013 года на мяжы Турцыі і Сірыі.

Усяго ў гэтай краіны на ўзбраенні тры батарэі, кожная з якіх мае адпаведныя ракетныя пускавыя ўстаноўкі, радар і станцыю кіравання, набытыя ў Нямеччыне ў 2004 і 2014 гадах. Адна з іх размешчаная ў горадзе Адане (Турцыя). Яшчэ дзве - на базе марской пяхоты (Валенсія), пры чым адна з апошніх выкарыстоўваецца для навучання ўкраінскіх і гішпанскіх салдат.

Міністэрства абароны Гішпаніі катэгарычна адмаўляецца пастаўляць сістэмы Украіне, сцвярджаючы, што яны з'яўляюцца адзінымі эфектыўнымі ў выпадку ракетнага нападу. Гэта было пацверджана падчас войнаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, зараз гішпанцы мяркуюць, што іх узброеныя сілы недастаткова ўкамплектаваныя.

Аднак у якасці кампенсацыі ўрад краіны пагадзіўся перадаць партыю ракет Patriot. У кожным выпадку, гэта будзе вельмі абмежаваная колькасць, бо гішпанскі вайсковы рэзерв складае блізу 50 адзінак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках