BILD: Столтэнберг таемна сустрэўся з кіраўніцай МЗС Нямеччыны
5- 26.04.2024, 16:13
- 2,788
Сярод тэмаў была дапамога Украіне.
У чацвер, 25 красавіка, кіраўніцу МЗС Нямеччыны Аналену Бербок заўважылі падчас сакрэтнай сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.
Як піша Bild, яны праседзелі ў рэстаране гатэля Telegraphenamt у Берліне амаль тры гадзіны. Іх знайшоў фатограф выдання Міхаэль Кернер. Пасля прысутныя расказалі яму, што «дыскусія была крыху гарачай».
Як стала вядома выданню, Столтэнберг папрасіў Бербок пра размову і абмеркаваў з ёй бяспеку Еўропы і далейшую дапамогу Украіне.
З 25 красавіка генеральны сакратар NATO знаходзіцца ў Нямеччыне для падрыхтоўкі да саміту Альянсу ў Вашынгтоне ў ліпені. Перад гэтым ён пабываў у Польшчы, дзе гаварыў з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам пра стрымліванне і абарону, а таксама пра падтрымку Украіны.