Украінскі генерал назваў перавагу УСУ над войскам Расеі
4- 26.04.2024, 17:10
- 7,036
«Грубая сіла не вызначае нічога».
Украінскае войска мае планы ваенных кампаній. Камандзір Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ Ігар Скібюк паведаміў пра гэта ў эфіры тэлемарафону, паведамляе 24 Канал. Паводле ягоных словаў, Украіна таксама пераўзыходзіць войска Расеі ў эфектыўнасці камандавання на фронце.
Украіна мае план на вайну і прадаўжэнне ваеннай кампаніі
Украінскае камандаванне мае дакладную візію прадаўжэння вайны і планы будучых кампаній.
– Мы разумеем, што мы робім, і ў разуменні таго, што мы робім, мы пераўзыходзім ворага, – сказаў Ігар Скібюк.
Калі б расейскае войска колькасна не пераважала ўкраінскае, то, як мяркуе Скібюк, вайна ўжо даўно скончылася б.
– Мы заўсёды разумеем, што адбываецца на полі бою, і выбіраем варыянты, як нам дзейнічаць, – выказаўся камандзір ДШВ пра эфектыўнасць працы штабоў.
Важную ролю таксама выконвае навучанасць і прафесіяналізм людзей, якія кіруюць аперацыямі.
– Бывае, што грубая сіла не вызначае нічога. Гэта як тэхнічны, прафесійны, лёгкі баксёр, які б'ецца з такім здаравяком. Так, мусіць, выглядае гэты паядынак. І мы маем план бою, колькасць раўндаў. Думаю, будзе час, калі мы выправім яго ў накаўт, – падсумаваў Скібюк.