Літва ўручыла прадстаўніку амбасады Беларусі ноту пратэсту
11- 26.04.2024, 17:18
- 13,096
Праз заявы кіраўніка КДБ.
У МЗС Літвы быў выкліканы прадстаўнік амбасады Беларусі, якому ўручаная адпаведная нота пратэсту. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.
Літва выказала Беларусі пратэст у сувязі са сцвярджэннямі афіцыйных асобаў пра нібыта падрыхтоўку атак на Менск з выкарыстаннем беспілотных лётных апаратаў.
«Падобныя заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму не маюць нічога агульнага з рэальнасцю», – адзначылі ў літоўскай установе. Вільня таксама запатрабавала ад Менска неадкладна аспрэчыць дэзыфармацыю.
Як пісаў сайт Charter97.org, кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель заявіў, што беларускія спецслужбы нібыта «прадухілілі ўдары беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Менску».