7 траўня 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі грошай скраў Лукашэнка ў беларусаў?

43
Колькі грошай скраў Лукашэнка ў беларусаў?

Лік ідзе на мільярды даляраў.

За час знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе многія СМІ, эксперты і іншыя рэсурсы агучвалі вельмі розную інфармацыю пра верагодныя актывы дыктатара. «Люстэрка» прыводзіць ацэнкі магчымай маёмасці дыктатара.

У чэрвені 2006 года амерыканскі амбасадар у Беларусі Джордж Крол выправіў у Вашынгтон дэпешу са спісам 50 найбагацейшых людзей Беларусі. Гэты дакумент быў сярод 1014 дыпламатычных тэлеграмаў з сакрэтнага архіва дзярждэпартамента ЗША і Пентагона, якія ў выніку выцечкі патрапілі ў распараджэнне праекту WikiLeaks Джуліяна Асанжа. У 2010 годзе WikiLeaks апублікаваў гэтую дэпешу.

Згодна з ёй, Лукашэнка ўжо ў 2006 годзе ўзначальваў спіс самых багатых беларусаў: амерыканскія дыпламаты ацанілі ягонае багацце на дзевяць мільярдаў даляраў.

У жніўні 2011 года расейскі тэлеканал НТВ апублікаваў трэцюю частку дакументальнага фільма-расследавання «Хросны бацька». У ім памер багацця Лукашэнкі ацэньваўся ад васьмі да 12 мільярдаў даляраў.

У расследаванні 2014 года, апублікаваным на сайце французскага тэлеканала France 24, міжнародная каманда журналістаў з пяці краінаў ацаніла памер грошай, незаконна прысвоеных за 20 гадоў Лукашэнкам і ягоным найбліжэйшым атачэнню, на дзесяць мільярдаў даляраў.

У ліпені 2020 года расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў ацэньваў багацце сям'і Лукашэнкі ўжо ад 12 да 16 мільярдаў даляраў. Як сцвярджаў тады Суздальцаў, да 2012 года грошы Лукашэнкі захоўваліся ў Сірыі, дзе кіруе сяброўскі дыктатарскі рэжым Башара Асада. Але пасля пачатку грамадзянскай вайны ў гэтай краіне грошы Лукашэнкі адтуль вывелі. Іншая частка грошай нібыта знаходзілася на Кіпры – як меркаваў Суздальцаў, іх таксама давялося выводзіць пасля пачатку праверак з боку мясцовых уладаў. Палітолаг меркаваў, што «заначкі» Лукашэнкі ёсць таксама ў Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках