7 траўня 2024, aўторак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн ідзе на дэбаты з Трампам

2
Байдэн ідзе на дэбаты з Трампам

Прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе «рады дэбатаваць».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у пятніцу, што возьме ўдзел у дэбатах з будучым кандыдатам у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэтая заява стала самым выразным выказваннем Байдэна наконт перспектывы прэзідэнцкіх дэбатаў напярэдадні выбараў, якія адбудуцца ў лістападзе сёлета.

«Я буду (дэбатаваць). Я не ведаю калі. Я буду рады з ім дэбатаваць», – сказаў ён у інтэрв'ю тэлевядоўцу Говарду Стэрну.

Раней у гэтым месяцы дарадцы кампаніі Трампа накіравалі ліст у незалежную камісію, якая звычайна санкцыянуе такія мерапрыемствы, з заклікам паскорыць графік дэбатаў, а таксама правесці больш за тры раўнды дэбатаў, і пачаць іх у пачатку перадвыбарчага цыклу.

У той самы час больш за дзесяць асноўных амерыканскіх навінавых арганізацый таксама заклікалі кандыдатаў публічна ўзяць на сябе абавязальніцтвы пайсці на дэбаты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках