9 траўня 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Зяленскі ўстанавіў Джонсану дэдлайн

16
Politico: Зяленскі ўстанавіў Джонсану дэдлайн

Пасля гэтага спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША прыняў важную пастанову.

Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША ў снежні 2023 года паўплывала на пастанову Майка Джонсана аб адабрэнні вайсковай дапамогі, бо ўкраінскі прэзідэнт патлумачыў, колькі яшчэ Узброеныя сілы Украіны будуць здольныя супрацьстаяць расейцам без падтрымкі ЗША.

Пра гэта паведаміла Politico са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы.

Зяленскі і Джонсан у снежні 2023 года сядзелі ў кабінеце спікера Палаты прадстаўнікоў. Як сцвярджаюць крыніцы Politico, прэзідэнт Украіны заявіў, што «час ідзе» і даў зразумець, колькі Украіна зможа супрацьстаяць новаму націску расейскіх ракет і беспілотнікаў.

«Сакавік або красавік», - сказаў Зяленскі.

Гэты змрочны прагноз паўплываў на пастанову Джонсана пайсці супраць сваіх кансерватыўных калег і прыйсці на дапамогу Украіне з пакетам дапамогі ў суме 60 мільярдаў даляраў.

«Самае важнае тое, што гэта дало Джонсану дэдлайн, які спікер вызначыў як свой уласны для пакета дапамогі Украіне. Джонсан уклаўся ў гэты тэрмін, маючы ў запасе крыху больш за тыдзень», - гаворыцца ў матэрыяле.

Менавіта сустрэча з Зяленскім, на сцвярджэнні крыніц Politico, прымусіла Джонсана, выкарыстоўваючы сваю пасаду спікера, садзейнічаць перадачы Украіне большай колькасці ўзбраенняў.

«Ім патрэбныя боепрыпасы, ім патрэбная тэхніка, каб яны маглі працягваць ваяваць», — сказаў суразмоўца выдання.

Падрыхтаваць заканадаўства і план дзеянняў было даручана Джошу Ходжэсу - дарадцу Джонсана ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, які быў адным з самых актыўных прыхільнікаў надання дапамогі Украіне. Ён меў вельмі вялікі ўплыў і на Джонсана.

«Спікер (Джонсан, - рэд.) мог чуць парады ад іншых у сваім кабінеце, што ён не павінен рухацца наперад з наданнем дапамогі, ці ж абмежавацца толькі падтрымкай Ізраіля. Але Ходжэс сцвярджаў, што ЗША маюць магчымасць супрацьстаяць восі паміж Расеяй, Кітаем і Іранам спосабам, які быў бы і неадкладным, і эканамічна эфектыўным», — адзначыла Politico.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках