Беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў Калужскай вобласці РФ
3- 28.04.2024, 10:46
- 6,284
Налёт пацвердзілі ў расейскім Мінабароны.
Губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша заявіў, што тры беспілотнікі «ўпалі» ў раёне нафтабазы ў горадзе Людзінаве.
Аб гэтым ён напісаў у нядзелю, 28 красавіка, у сваім Telegram.
З яго слоў, інцыдэнт адбыўся а 03.40. Шапша сцвярджае, што абышлося без разбурэнняў і пацярпелых.
У Мінабароны РФ таксама заявілі аб нібыта знішчэнні трох дронаў над Калужскай вобласцю.
Усяго расейскае абароннае ведамства дало справаздачу аб «17 абясшкоджаных БПЛА» над чатырма абласцямі РФ.