12 траўня 2024, Нядзеля, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двух журналістаў найбуйнейшых заходніх інфармацыйных агенцтваў арыштавалі ў РФ

2
Двух журналістаў найбуйнейшых заходніх інфармацыйных агенцтваў арыштавалі ў РФ

Паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.

Расейскія суды арыштавалі журналіста Assosiated Press Сяргея Карэліна і прадусара Reuters Канстанціна Габава паводле справы аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці» за падрыхтоўку матэрыялаў для канала прыхільнікаў Аляксея Навальнага.

Як адзначае AP, Карэлін быў арыштаваны за падрыхтоўку матэрыялаў для Youtube-канала «Навальный Live». Журналісту 41 год ён працаваў у шэрагу сродкаў масавай інфармацыі і супрацоўнічаў з агенцтвам AP, да гэтага ён быў аператарам выдання Deutsche Welle.

«Associated Press вельмі занепакоенае затрыманнем расейскага відэажурналіста Сяргея Карэліна. Мы шукаем дадатковую інфармацыю», - гаворыцца ў заяве агенцтва.

Напярэдадні Басманны суд Масквы адправіў пад арышт да 27 чэрвеня прадусара службы навін інфармацыйнага агенцтва «Reuters» Канстанціна Габава. Яму выстаўленае абвінавачанне паводле арт.2 282.1 КК РФ (удзел у экстрэмісцкай супольнасці).

«Габаў К.У. узяў удзел у падрыхтоўцы фота- і відэаматэрыялаў для публікацыі на YouTube канале «НавальныLIVE». Суд абраў меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту», - заявілі ў судзе.

Раней па аналагічным абвінавачанні суд арыштаваў супрацоўніцу выдання SotaVision Антаніну Краўцову (Фаворскую). Яе абвінавачваюць у мантажы відэаролікаў для публікацыі на рэсурсах Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК). Сама Краўцова адмаўляе абвінавачанні і лічыць іх «абсурднымі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках