12 траўня 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Партугаліі адмовіўся ад рэпарацый былым калоніям

11
Урад Партугаліі адмовіўся ад рэпарацый былым калоніям

Каланіяльная эпоха Лісабона доўжылася больш за пяць стагоддзяў.

Урад Партугаліі адмовіўся выплачваць рэпарацый сваім былым калоніям, паведамляе Reuters.

Пра неабходнасць кампенсаваць страты раней на гэтым тыдні сказаў прэзідэнт краіны Марселу Рэбелу дэ Соўза. Ён заявіў, што Партугалія бярэ на сябе поўную адказнасць за памылкі мінулага і прапанаваў спісаць завінавачанасці былым калоніям або даць ім фінансаванне. Заява прэзідэнта выклікала рэзкую крытыку з боку правых партыяў.

У заяве ўраду гаворыцца, што ўладам трэба паглыбляць узаемныя стасункі, павагу да гістарычнай праўды і ўсё больш інтэнсіўнае і цеснае супрацоўніцтва, заснаванае на прымірэнні з краінамі былых калоній. Акрамя таго, на сёння няма праграмы канкрэтных дзеянняў у выплаце рэпарацый, дадалі ва ўрадзе Партугаліі.

Каланіяльная эпоха Партугаліі доўжылася больш за пяць стагоддзяў. У перыяд з XV да XIX стагоддзе блізу шасці мільёнаў афрыканцаў былі сілком перавезеныя партугальцамі для продажу ў рабства. У лік калоній Партугаліі ўваходзілі Ангола, Мазамбік, Бразілія, Каба-Вэрдэ, Сан-Томэ і Прынсіпі, Усходні Тымор і некаторыя тэрыторыі ў Азіі.

Дэкаланізацыя афрыканскіх краінаў, падкантрольных Лісабону, пачалася ў 1974 годзе, праз некалькі месяцаў пасля «Рэвалюцыі гваздзікоў». Яна зрынула самую доўгую дыктатуру ў Еўропе і паклала пачатак дэмакратыі ў Партугаліі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках