У Хойніцкім раёне рэйсавы аўтобус сутыкнуўся з грузавіком
- 28.04.2024, 17:52
- 3,266
Фотафакт.
У суботу, блізу 15-й, у Хойніцкім раёне адбылося сур'ёзнае ДТЗ. КАМАЗ, за стырном якога быў 31-гадовы кіроўца, выязджаў з другараднай дарогі. У той самы час на галоўнай ехаў аўтобус МАЗ, кіраваў ім 34-гадовы кіроўца. Так два цяжкавагавікі і сутыкнуліся.
Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца. Пра пацярпелых не паведамляецца.