Навукоўцы знайшлі ўнікальны ген, які адказвае за цікаўнасць
1- 28.04.2024, 20:54
- 2,752
Ён выконвае важную ролю.
Навукоўцы з Базэльскага ўніверсітэта Швэйцарыі выявілі ген, які адказвае за цікаўнасць, паведамляе партал Science Daily. У ходзе даследаванняў высветлілася, што даследчыя паводзіны выконваюць важную ролю ў адаптацыі жывёлаў да розных экалагічных нішаў і можа быць ключом да іх выжывання.
Спецыялісты даследавалі рыбаў цыхлідаў з афрыканскага возера Танганьіка, у ходзе чаго вызначылі прамую сувязь паміж генамі, цікаўнасцю і целам пазваночных. Высветлілася, што рыбы з варыянтам Т у ДНК больш цікаўныя за прадстаўнікоў, у якіх у ДНК прысутнічае S. Гэта адрознівае цыхлідаў ад іншых відаў, якія маюць больш доўгую форму цела.
Акрамя гэтага, даследаванні паказалі, што больш цікаўныя віды жывуць ля берагу і валодаюць грувасткай формай цела. Гэта дазваляе ім лепш бараніцца ад драпежнікаў. Пры гэтым менш цікаўныя рыбы з доўгай формай жывуць у адкрытай вадзе, каб мець магчымасць хутчэй перасоўвацца.