14 траўня 2024, aўторак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп захоўвае перавагу над Байдэнам у перадвыбарнай гонцы

13
Трамп захоўвае перавагу над Байдэнам у перадвыбарнай гонцы
ДОНАЛЬД ТРАМП

Сацапытанне CNN.

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае перавагу над дзейным прэзідэнтам Джо Байдэнам у перадвыбарнай гонцы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання CNN, апублікаваныя ў нядзелю, 28 красавіка.

Адзначаецца, што 49% зарэгістраваных выбарнікаў падтрымліваюць Трампа. Такія самыя вынікі былі і ў папярэднім студзеньскім апытанні. У той самы час падтрымка Байдэна складае 43%, у той час як у студзені было 45%.

Акрамя гэтага, 55% усіх амерыканцаў цяпер уважаюць прэзідэнцтва Трампа за паспяховае, затое 44% – няўдалае.

Ацэньваючы знаходжанне на пасадзе Байдэна, 61% выбарнікаў мяркуе, што ягонае прэзідэнцтва няўдалае, у той час як 39% – паспяховае. Для параўнання ў студзені 2022 года апытанне паказвала, што 57% выбарнікаў былі незадаволеныя кіраваннем Байдэна, затое 41% меркаваў, што ягонае прэзідэнцтва паспяховым.

Таксама адзначаецца, што 92% рэспубліканцаў мяркуюць, што прэзідэнцтва Трампа было паспяховым, у той час як 73% дэмакратаў гавораць аналагічнае пра Байдэна.

14% амерыканцаў гавораць, што ўважаюць абодвух лідараў за няўдалых, у той самы час 8% уважаюць іх за паспяховых.

Амаль палова зарэгістраваных выбарнікаў, 47%, мяркуюць, што прэзідэнцтва Байдэна няўдалае, затое кажучы, што прэзідэнцтва Трампа было паспяховым. Акрамя гэтага, 30% называюць Байдэна паспяховым прэзідэнтам, а Трампа – не.

У цэлым уражанні ад абодвух кандыдатаў застаюцца пераважна негатыўнымі (58% выбарнікаў негатыўна ставяцца да Байдэна, 55% да Трампа).

17% зарэгістраваных выбарнікаў сцвярджаюць, што яны негатыўна ставяцца як да Байдэна, так і да Трампа, і, выбіраючы паміж імі, яны аддадуць перавагу Трампу ў суадносінах 43% супраць 31%. Пры гэтым 25% гэтай групы сказалі, што яны прагаласавалі б за некага іншага ці проста не ўпэўненыя, каго б яны падтрымалі.

Апытанне праводзілася з 18 да 23 красавіка 2024 года сярод дарослых грамадзянаў ЗША. Апытана 1212 амерыканцаў, у тым ліку 967 зарэгістраваных выбарнікаў. Вынікі сярод поўнай выбаркі маюць хібнасць ±2,6 адсоткавага пункта. Для вынікаў сярод зарэгістраваных выбарнікаў хібнасць складае ±3,8 адсоткавага пункта.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках