14 траўня 2024, aўторак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

101-гадовую амерыканку авіякампанія прымае за дзіця

7
101-гадовую амерыканку авіякампанія прымае за дзіця

Вось у чым прычына.

101-гадовую Патрысію (жанчына не захацела назваць сваё прозвішча) авіякампанія American Airlines прымае за дзіця праз памылку ў сістэме бранявання, расказвае BBC.

«Пацешна, што яны думалі, што я ўсяго толькі маленькае дзіця, а я бабулька!» – сказала былая медсястра Патрысія падчас апошняй блытаніны.

Доўгажыхарка падарожнічала адна да 97 гадоў, але цяпер праз праблемы са зрокам яна карыстаецца дапамогай сваёй сям'і. Апошні збой меў месца, калі жанчына ляцела са сваёй дачкой Крыс з Чыкага ў Маркет (горад у штаце Мічыган). Патрысія прарабляе такі шлях кожны год, каб пабачыць сваіх родных.

«Мая дачка забранявала квіток онлайн, і кампутар у аэрапорце пастанавіў, што дата майго нараджэння – 2022, а не 1922 год. Тое самае адбылося летась. Яны зноў чакалі дзіця, а не мяне», – расказала Патрысія, адзначыўшы, што яе месца было забраняванае як дарослы квіток.

Жанчына хоча, каб збой у сістэме быў ухілены. Нягледзячы на звычайную спагадлівасць супрацоўнікаў авіякампаніі, гэта прыносіць ёй нязручнасці. Напрыклад, аднойчы супрацоўнікі аэрапорта не падрыхтавалі для яе інвалідны вазок унутры тэрмінала – яны чакалі дзіця, якога можна было б несці на руках.

«Я хацела б, каб яны паправілі кампутар, паколькі маёй беднай дачцэ апошні раз давялося несці ўвесь наш багаж і адзенне амаль за мілю ад аднаго пасадачнага гейта да іншага», – сказала Патрысія.

American Airlines не адказала на запыт пра каментар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках