15 траўня 2024, Серада, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусаў рыхтуюць да вайны

25
Як беларусаў рыхтуюць да вайны

Беларускае войска зараз могуць паслаць ваяваць за межы краіны.

Новая ваенная дактрына, прынятая так званым УНС, узмацняе прывязку Беларусі да Расеі, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Ужо на першай старонцы дакумента гаворыцца, што Беларусь гатова абараняць "агульныя інтарэсы" сваіх вайсковых саюзнікаў "з выкарыстаннем усіх сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні дзяржавы".

Прынцыпова важна, што ў новай ваеннай дактрыне дапускаецца ўдзел беларускага войска ва ўзброеных канфліктах за межамі тэрыторыі Беларусі.

"Выконваючы ўзятыя на сябе саюзніцкія абавязкі, Рэспубліка Беларусь не ўдзельнічае ў вайсковай агрэсіі, але прызнае магчымасць удзелу ў міжнародным узброеным канфлікце за межамі сваёй тэрыторыі ў рамках гарантавання калектыўнай бяспекі і дзейнасці ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі", - гаворыцца ў артыкуле 37.

У абноўленай дактрыне нават уводзіцца новае паняцце - "кааліцыйная вайна". Яна ў тым ліку можа стаць вынікам агрэсіі супраць так званай саюзнай дзяржавы і краін АДКБ з боку "геапалітычных цэнтраў сілы".

Выкарыстанню ўзброеных сіл у рамках саюзніцкіх пагадненняў увогуле адведзены асобны раздзел. Пры гэтым нельга сказаць, каб Беларусь узяла на сябе нейкія новыя абавязанні: напраўду ў дактрыну проста перанеслі тыя фармулёўкі, якія былі даўно замацаваны на ўзроўні адпаведных міжнародных пагадненняў у рамках Саюзнай дзяржавы або АДКБ. Так, у пункце 20 супольнай вайсковай дактрыны Саюзнай дзяржавы гаворыцца, што «дзяржавы-ўдзельніцы разглядаюць любыя дзеянні з выкарыстаннем ваеннай сілы, накіраваныя супраць любой з дзяржаў-удзельніц, як замах на так званую саюзную дзяржаву ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя меры ў адказ з выкарыстаннем усіх сіл і сродкаў у іх распараджэнні». Абсалютна тая ж фармулёўка зараз утрымліваецца ў артыкуле 90 нацыянальнай дактрыны.

Але ўвага да ўзаемадзеяння з саюзнікамі ў новым дакуменце сапраўды значна павялічылася. Да ваенных выклікаў зараз аднесены, напрыклад, унутраны ўзброены канфлікт на тэрыторыі краіны-саюзніка і выхад з агульнага ваенна-палітычнага блока аднаго з чальцоў арганізацыі (гэтаму пункту адпавядае выхад Арменіі з АДКБ).

Размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі зараз замацавана на ўзроўні ваеннай дактрыны і называецца “важным складнікам прэвентыўнага стрымлівання патэнцыйных супраціўнікаў ад развязвання ўзброенай агрэсіі”. Аб парадку і ўмовах яго выкарыстання нічога не гаворыцца. Цікава, што ў дакуменце пакінулі адназначную фармулёўку: "ядзерную зброю Расейскай Федэрацыі". То бок няма намёкаў на тое, што Беларусь неяк можа распараджацца ядзернымі боегалоўкамі ці хаця б уплываць на іх выкарыстанне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках