15 траўня 2024, Серада, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы пачалі па-новаму падманваць беларусаў

35
Ашуканцы пачалі па-новаму падманваць беларусаў

Першая ахвяра страціла $16 тысяч.

Мянчанцы патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі «Белтэлекаму», каб падоўжыць дамову на ZALA-ТВ. Ашуканцы выбавілі ў яе 16 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

71-гадовай жанчыне патэлефанавалі з незнаёмага нумара ў мэсэнджэры і прапанавалі падоўжыць пакет паслуг на тэлевізію. Яна зразумела, што гэта ашуканцы і паклала слухаўку. Але паверыла СМС.

«Мне патэлефанавалі на WhatsApp, прадставіліся, што яны з «Белтэлекама», трэба падоўжыць дамову для «Залы». Я падумала, што гэта, напэўна, ашуканцы, таму што я чула пра гэта, таму я паклала слухаўку. Потым на тэлефон мне прыйшло СМС з «Белтэлекама», што трэба сцягнуць файл. Я яго сцягнула, у мяне стаў дрэнна працаваць тэлефон», - распавяла пенсіянерка.

Пазней, паводле ейных слоў, ёй патэлефанавалі зноў і паведамілі, што з яе рахунку спісаныя грошы.

«Потым мне патэлефанавалі з фінансавай міліцыі, сказалі, што ў мяне спісаныя грошы, і каб засцерагчы мае грошы, я мусіла пайсці ў банк (яны мне назвалі банк і цалкам кіравалі, куды ісці, што рабіць, на які рахунак класці). Я пайшла гэта ўсё выканала. На наступны дзень я прыйшла ў банк, каб паглядзець і зняць гэтыя грошы, грошай на рахунку не было», - успамінае пацярпелая.

У міліцыі патлумачылі, што ашуканцы змаглі выкрасці грошы з рахунку дзякуючы таму, што жанчына ўстанавіла дадатак, які яны ёй даслалі ў СМС ад імя «Белтэлекама».

«Праз раней усталяваную праграму ашуканцы атрымалі ўсе логіны, паролі і коды для інтэрнэт-банкінгу пенсіянеркі, што дазволіла ім выкрасці ўсе яе грошы», - распавялі ў міліцыі.

Распачатая крымінальная справа за махлярства.

У «Белтэлекаме» дадалі, што іх супрацоўнікі ніколі не тэлефануюць кліентам у мэсэнджарах.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках