Кіраўнік урада Шатландыі падаў у адстаўку
6- 29.04.2024, 15:30
- 2,744
Урадавая кааліцыя распалася.
У панядзелак, 29 красавіка, першы міністр Шатландыі Хумза Юсаф абвясціў, што ён сыходзіць у адстаўку.
Аб гэтым паведамляе BBC.
«Я не магу перадаць словамі, які гэта гонар - быць першым міністрам краіны, якую я люблю, краіны, у якой я выхоўваю сваю сям'ю, і адзінай краіны, якую я заўсёды буду называць домам», - заявіў Хумза Юсаф падчас прэс-канферэнцыі.
Адзначаецца, што першы міністр Шатландыі, які ўзначальваў Шатландскую нацыянальную партыю (SNP), падаў адстаўку з-за распаду ўрадавай кааліцыі. Урад Юсафа адмовіўся ад праграмы паскоранага пераходу да нулявых выкідаў парніковых газаў, што прывяло да выхаду з кааліцыі Шатландскай партыі зялёных. Пасля гэтага кансерватары і лейбарысты паднялі ў парламенце пытанне аб даверы прэм'еру.
Хумза Юсаф быў абраны першым міністрам Шатландыі ў канцы сакавіка 2023 года.