16 траўня 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майя Санду: Еўразвязу патрэбен новы «план Маршала»

4
Майя Санду: Еўразвязу патрэбен новы «план Маршала»
МАЯ САНДУ

«Для тых, хто імкнецца да сяброўства ў ЕЗ».

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заклікала Еўрапейскі Звяз распрацаваць і рэалізаваць сучасную версію «Плана Маршала» для аднаўлення Украіны і Малдовы, піша Еuractiv.

«План Маршала быў распрацаваны і ўвасоблены, каб паказаць знясіленаму вайной кантыненту, што капіталізм і дэмакратыя з'яўляюцца найлепшым шляхам, чым штосьці прапанаванае камунізмам. Сённяшняя сучасная версія такога плана таксама павінна прапанаваць падобную надзею тым, хто імкнецца да сяброўства ў ЕЗ», - мяркуе Мая Санду.

Падчас свайго выступу кіраўніца Малдовы ўказала, што бюджэт ЕЗ павінен накіроўвацца не толькі на крытычна важныя праекты ў кірунку экалогіі, прасоўванні лічбавых і інфраструктурных праектаў, але і накіраваны на рэалізацыю абароны агульнаеўрапейскіх, гуманістычных каштоўнасцей. Гэта павінны быць рэсурсы для адбіцця атакі на краіны, якія знаходзяцца пад пагрозай «цёмных сіл».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках