17 траўня 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будуць працаваць крамы ў Польшчы на травеньскія святы?

Як будуць працаваць крамы ў Польшчы на травеньскія святы?

Беларусам на вока.

Многія работнікі ў Польшчы ідуць на доўгія майскія выхадныя — з 1 да 5 мая. Як гэтымі днямі будуць працаваць крамы.

Дзень працы, 1 траўня, у Польшчы з'яўляецца дзяржаўным святам і выходным днём, таму крамы ўсіх асноўных гандлёвых сетак будуць зачыненыя.

Тое ж тычыцца 3 траўня – Дня Канстытуцыі.

Зрабіць набыткі ў гэтыя дні можна будзе ў невялікіх крамках, якія звычайна адкрыты па нядзелях, а таксама ў крамах на запраўках, вакзалах і ў аэрапортах.

2 траўня - афіцыйны працоўны дзень, усе крамы будуць адкрыты.

4 траўня крамы будуць адкрытыя, як заўсёды па суботах.

Нядзеля, 5 траўня, - негандлёвая, так што большасць крам будзе зачыненая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках