Грузавік уляцеў у дрэва пад Полацкам
5- 30.04.2024, 21:07
- 5,998
Кіроўца загінуў.
Кіроўца грузавіка загінуў падчас сутыкнення аўтамабіля з дрэвам у Полацкім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.
Аварыя адбылася днём 30 красавіка на 12-м кіламетры трасы Н3200 Полацк – Ушачы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца Shacman не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго аўтамабіль вылецеў у кювет, дзе рэзнуўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.