Пратэстоўцы ў Тбілісі прымусілі паліцыю адступіць і заблакавалі базу ўправы спецвойскаў
19- 1.05.2024, 8:52
- 14,408
Каля базы ставяць барыкады.
У цэнтры сталіцы Грузіі Тбілісі ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць закону аб «замежных агентах», якіх у гэтую ноч не змаглі разагнаць паліцыянты, сталі ставіць жалезныя канструкцыі каля ўваходу да базы Управы спецвойскаў.
Пра гэта паведамляюць «Навіны Грузіі» і мясцовы апазіцыйны тэлеканал Pirveli.
Такія канструкцыі каля ўваходу ў будынак, напэўна, маюць абмежаваць перасоўванне спецвойскаў.
У мэдыях былі апублікаваныя кадры такіх "блакавальных" канструкцый.
Перад тым уночы 1 траўня сітуацыя ля будынка парламентам, дзе трывае шматтысячная акцыя пратэсту, некалькі разоў абвастралася.
Пасля некалькіх спроб разагнаць мітынг спецвойскі пакінулі плошчу Руставэлі, а самі мітынгоўцы перайшлі пад будынак парламента, каб прадоўжыць акцыю пратэсту. Удакладняецца, што сілы паліцыі адвялі на вуліцу Чычынадзэ і плошчу Свабоды — пад воплескі пратэстоўцаў.
Гэтай ноччу супраць дэманстрантаў праваахоўнікі, сярод іншага, ужылі слезацечны газ і водныя гарматы, а таксама перцавыя балончыкі. Усё адбывалася на фоне сутычак, былі затрыманні і пацярпелыя, у тым ліку палітыкаў і журналістаў.