15 траўня 2024, Серада, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы перасталі быць самымі працавітымі ў Еўропе

23
Немцы перасталі быць самымі працавітымі ў Еўропе
Фота: Depositphotos

У Еўропе ў лідарах чэхі і палякі.

Працавітасць традыцыйна разглядаецца як спрадвечная нямецкая якасць. Але напярэдадні 1 траўня амерыканскае агенцтва Bloomberg падало статыстычныя звесткі аб тым, што Нямеччына ўпала на пятае месца з канца паводле колькасці працоўных гадзін на чалавека за год сярод краін АЭСР. У лідарах рэйтынгу Новая Зеландыя, Чэхія, Аўстралія, Польшча і ЗША.

Нямецкія статыстыкі пацвердзілі BILD гэтыя звесткі. Высветлілася, што зараз у сярэднім кожны немец працуе 34,7 гадзіны на тыдзень. Гэта найменшы паказчык у гісторыі Нямеччыны. Пастаянна расце працягласць лісткоў непрацаздольнасці, адгулаў і колькасць няпоўных ставак (31%). Нямеччына таксама ўзначальвае спіс краін ЕЗ у днях адпачынку (30 за год). Рост прадукцыйнасці працы ў ФРГ упаў з 1970-х у чатыры з гакам разы.

Апытаныя нямецкія экспэрты тлумачаць зніжэнне працавітасці высокім узроўнем росквіту ў Нямеччыне: грамадзяне не бачаць сэнсу так старанна працаваць, як, напрыклад, у пасляваенныя гады. Bloomberg называе яшчэ адной прычынай падатковую сістэму ФРГ: вялікі даход абкладаецца вялікім падаткам, таму некаторыя наўмысна працуюць менш.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках