Капрамонт у Менску закранае яшчэ адзін пуцеправод
1- 1.05.2024, 19:43
- 8,018
Як цяпер ехаць.
Дзяржаўтаінспекцыя папярэдзіла менчукоў аб пачатку капітальнага рамонту пуцеправода па вул. Даўгабродскай.
Першы яго этап пачнуць ужо ўначы 2 траўня.
Паведамляецца, што рамонт закране пуцеправод на скрыжаванні вул. Даўгабродскай, Ванеева і Ваўпшасава.
А часовае абмежаванне руху тут уводзяць для ўсіх тыпаў транспартных сродкаў у кірунку цэнтра горада.
Актыўныя будаўнічыя работы пачынаюцца 2 траўня а 01:00 і прадоўжацца, як плануецца, да 1 ліпеня 2024 года.
Аб'езд гэтага адцінка магчымы па з'ездах з вул. Даўгабродскай на вул. Ванеева.
ДАІ таксама просіць кіроўцаў загадзя выбіраць найбольш прыдатны маршрут з улікам абставін, а таксама быць вельмі ўважлівымі пры праездзе гэтага адрэзка шляху.
Пуцеправод Маскоўская - Чкалава на рамонце
Цяпер гэты пуцеправод таксама на капітальным рамонце. Работы пачаліся ў ліпені 2023 года. Чакаецца, што летам 2024-га мост увядуць у эксплуатацыю.
Яго даўжыня - 300 м. Канструкцыі сталі слабымі праз ападкі і солі. Таму пры іх дэмантажы дзейнічаюць асцярожна, каб пазбегнуць абвалаў.
Паводле інфармацыі «Гардарбуда», гэты пуцеправод - складаны аб'ект. Усё праз моцны чыгуначны вузел. Чыгунка выдзхяляе часовыя вокны для дэмантажных і мантажных работ усяго - дзве-чатыры гадзіны на дзень.
У 2024 годзе ў Менску таксама запланаваны капрамонт яшчэ некалькіх маставых збудаванняў. Абнаўлення чакаюць пуцеправоды на пр. Жукава над вул. К.Лібкнехта, паміж пр. Незалежнасці і вул. Маскоўскай.