20 траўня 2024, панядзелак, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў апраўдвацца перад вайскоўцамі за тое, што яму стала дрэнна на парадзе ў Маскве

49
Лукашэнка пачаў апраўдвацца перад вайскоўцамі за тое, што яму стала дрэнна на парадзе ў Маскве

Дыктатар расказаў як «калдыбаў па завуголлі з Шайгу».

Дыктатара Лукашэнку, відавочна, сур'ёзна закранула тое, што блогеры і СМІ звярнулі ўвагу на тое, што ён, як і летась, не ішоў да Магілы невядомага салдата каля Крамля разам з Пуціным і азіяцкімі і афрыканскімі прэзідэнтамі, а быў у значна менш прэстыжнай кампаніі.

Таму ўвечары на плошчы Перамогі разыграў сцэнку са сваімі вайскоўцамі, тлумачачы ім, як такое здарылася.

Найперш Лукашэнка перадаў дзяржсакратару Аляксандру Вальфовічу прывітанне ад Сяргея Шайгу, што стала мастком да выкладу ўласнай версіі той непрыемнай для яго сітуацыі.

«Мы цягаліся там па завуголлі, і нас крытыкаваць пачалі, што мы недзе калдыбалі, адсталі. Камандзір Наземнымі войскамі, ён мне ўсё расказвае пра СВА. Ну, я ж крыху ў тэме. І прытым уначы мы заслухалі даклад Герасімава, Шайгу і Бортнікава аб сітуацыі на фронце. Я абсалютна ў тэме. І яны ўсё мне расказваюць. А тут СВА-шнікі сабраліся, там іх паўсотні, фатаграфуюцца… Ну, мы з Шайгу і адсталі там. Дык яны нас за гэта пакрытыкавалі. А мы ззаду… Ну добра, там не было жорсткага такога пратаколу», - расказаў Лукашэнка.

Нагадаем, год таму Лукашэнка не змог прайсці разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля ў Аляксандраўскі сад, дзе знаходзіцца магіла Невядомага Салдата. Беларускі дыктатар папрасіў у Пуціна, каб яго адвёз туды аўтамабіль. Потым Лукашэнка знік з інфармацыйнага поля.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках