20 траўня 2024, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспарт на 50 маршрутах у Менску пачаў хадзіць радзей

2
Транспарт на 50 маршрутах у Менску пачаў хадзіць радзей

Названая прычына.

У сувязі з набліжэннем свята Радаўніцы, якое сёлета адзначаюць 14 траўня, на менскія могілкі паабяцалі пусціць дадатковыя аўтобусы — з 11 да 14 траўня. Між тым, ужо з пятніцы, 10 траўня, на 50 гарадскіх маршрутах аўтобусы, тралейбусы і трамваі пачалі хадзіць радзей, чым звычайна, піша telegraf.news.

Так, у "Мінсктрансе" папярэдзілі, што колькасць рухомага складу з 10 траўня скарацілі адразу на 50 маршрутах гарадскога пасажырскага транспарту, а менавіта:

• аўтобусных маршрутах № 9, 26, 40, 42, 54, 61, 72, 73, 74с, 84, 87с, 88с, 107, 111, 113с, 115э, 124, 144с, 147;

• тралейбусных маршрутах № 3, 6, 7, 9, 10, 19, 22, 27, 31, 33, 34, 35, 38, 41, 44, 53, 59, 92;

• трамвайных маршрутах № 1, 3, 6.

Растлумачылі на прадпрыемстве такую пастанову "прагназаваным змяншэннем пасажыраплыні". Як вынік, транспарт па гэтых маршрутах стаў хадзіць радзей. Так, напрыклад, калі раніцай чаканне аўтобуса па аўтобусным маршруце №9 складала ў сярэднім 9 хвілін, то цяпер, згодна з абноўленым раскладам, чакаць аўтобус давядзецца мінімум 11 хвілін.

Калі і дзе пусцяць дадатковы транспарт на могілкі?

Паводле інфармацыі КУП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання», дадатковыя аўтобусы па маршрутах да гарадскіх могілак пусцяць не толькі непасрэдна на Радаўніцу, але і ў выходныя: з 11 да 14 траўня дабрацца на могілак будзе прасцей. Апроч проста дадатковых аўтобусаў, гарадскія ўлады паабяцалі ў гэтыя дні адкрыць і часовыя дадатковыя маршруты:

Могілкі «Паўночныя»

• Аўтобусны маршрут № 68 (дзейны) 13.05 - 6 аўтобусаў, 14.05 - 6 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 974Э: 14.05 - 20 аўтобусаў,

• Аўтобусны маршрут № 109 (дзейны): 13.05 - 8 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 979Э: 14.05 - 18 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 973Э: 13.05 - 8 аўтобусаў, 14.05 - 18 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 977: 14/05 - 1 аўтобус.

Могілкі «Калодзішчы»

• Аўтобусны маршрут № 31 (дзейны): 11.05 – 3 аўтобусы, 12.05 – 3 аўтобусы, 13.05 – 3 аўтобусы, 14.05 – 3 аўтобусы,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 972Э: 13.05 - 20 аўтобусаў, 14.05 - 43 аўтобусы.

Могілкі «Заходнія»

• Аўтобусны маршрут № 170С (дзейны): 11.05 – 3. аўтобусы, 12.05 – 3 аўтобусы, 13.05 – 7 аўтобусаў, 14.05 – 7 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 970Э: 14.05 - 25 аўтобусаў.

Могілкі «Чыжоўскія»

• Аўтобусны маршрут № 94С (дзейны): 11.05 - 2 аўтобусы, 12.05 - 2 аўтобусы, 13.05 - 8 аўтобусаў, 14.05 - 20 аўтобусаў.

Могілкі «Міханавічы»

• Аўтобусны маршрут № 5Э (дзейны): 11.05 – 2 аўтобусы, 12.05 – 2 аўтобусы,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 975Э: 13/05 - 20 аўтобусаў, 14/05. - 45 аўтобусаў,

• Дадатковы аўтобусны маршрут № 971Э: 14/05. - 6 аўтобусаў.

Могілкі Лясныя»

• Аўтобусны маршрут № 178Э (дзейны): 11.05 - 4 аўтобусы, 12.05 - 4 аўтобусы, 13.05 - 4 аўтобусы, 14.05 - 8 аўтобусаў.

Акрамя таго, у спцэкамбінаце растлумачылі, што непасрэдна на Радаўніцу, 14 траўня, уязджаць на тэрыторыю могілак на асабістым транспарце дазволяць бясплатна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках