Зяленскі пацвердзіў пачатак наступу РФ пад Харкавам
74- 10.05.2024, 15:46
- 32,556
Цяпер ідзе жорсткі бой на гэтым кірунку.
Краіна-агрэсарка Расея пачала новы наступ у Харкаўскай вобласці. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў пра гэты падчас брыфінгу ў Кіеве з прэзідэнткай Славакіі Зузанай Чапутавай, відэа апублікаваў Oboz.ua.
«Украіна сустрэла іх там нашымі войскамі, брыгадамі і артылерыяй. Важна, што яны могуць павялічваць і падцягваць яшчэ сілы ў гэтым кірунку», - сказаў прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што сілы абароны ведалі аб планах акупантаў у рэгіёне і разлічвалі сілы для таго, каб даць адпор ворагу.
«Цяпер ідзе жорсткі бой на гэтым кірунку. Раніцай мы іх сустрэлі агнём і, думаю, на гэты час спынілі», - дадаў кіраўнік дзяржавы.