Politico: ЗША плануюць абвясціць аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на $400 мільёнаў
2- 10.05.2024, 18:46
- 2,406
Што ў яго ўвойдзе?
У пятніцу Злучаныя Штаты абвясцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на суму 400 мільёнаў даляраў, акурат у той час, калі Расея пачала маштабнае наступленне ў Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведамляе Politico.
– Пакет, які будзе ўключаць перадачу зброі, ужо наяўнай на складах ЗША, уключае новыя ракеты для сістэм СПА Patriot, зенітныя ракеты Stinger, баявыя машыны Bradley, супрацьмінныя машыны, супрацьтанкавыя комплексы Javelin і іншыя боепрыпасы, – кажуць у выданні.