6 чэрвеня 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму хакеісты НХЛ не прыехалі гуляць за каманду Беларусі

7
Чаму хакеісты НХЛ не прыехалі гуляць за каманду Беларусі
ЯГОР ШАРАНГОВІЧ

Адказ кіраўніка федэрацыі хакея.

Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч патлумачыў, чаму ў нядаўніх спарынгах з Расеяй не было прадстаўнікоў НХЛ: Ягора Шаранговіча і Аляксея Протаса. Багдановіча цытуе ТАСС.

“Яны [Шаранговіч і Протас] з задавальненнем выступяць за сваю краіну, але вызначальную ролю адыгрываюць страхоўкі. Трэба выплаціць вялікія сумы, каб яны маглі згуляць у нашых матчах. А так хлопцы гатовы заўсёды згуляць за нашу каманду”, — прызнаўся кіраўнік федэрацыі.

Са слоў Багдановіча, "у наступным годзе мы ўлічым усе памылкі, зробленыя ў гэтым".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках