29 траўня 2024, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камароўцы з'явіліся беларускія клубніцы, агуркі і маладая бульба

4
На Камароўцы з'явіліся беларускія клубніцы, агуркі і маладая бульба

Што за што?

У інстаграме Камароўскага рынку з'явіўся агляд коштаў хадавой садавіны і гародніны, заўважыла Blizko.by.

Кошты беларускіх клубніц стартуюць ад 14 рублёў да 17 за кілаграм. Прадаўцы запэўніваюць, што «ягады смачныя, сакавітыя і салодкія». Дарэчы, на рынку іх ужо шмат і кошты, у параўнанні з мінулым тыднем, значна знізіліся (былі 25-35 рублёў).

Агуркі можна набыць за 2,8-5 рублёў.

З'явіліся таксама гішпанскія і турэцкія абрыкосы. Кошт іх ад 6,5 рублёў да 16.

Кошты маладой бульбы не цешаць. За кілаграм азербайджанскай папросяць 4,3-5,5 рублёў, а вось расейская ўжо даражэйшая - 6.5. Са слоў прадаўцоў, беларуская бульба з'явіцца «з дня на дзень».

Што да радыскі, то яе аддаюць па 2,5 рубля за пучок, а вось 100 грамаў зялёнай цыбулі можна набыць усяго за 70 капеек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках